Школа будучага настаўніка

18 мая 2021 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рагачова» Бедняковай Ірынай Валянцінаўнай. Сустрэча арганізавана дэканам факультэта А.М. Палуян і дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай з мэтай знаёмства нашых студэнтаў з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

 Настаўнік-метадыст І.В. Беднякова пазнаёміла студэнтаў з распрацаваным ёю інфармацыйна-адукацыйным рэсурсам “Сіняя птушка”, паказала магчымасці гэтага сайта, а таксама правяла майстар-клас па выкарыстанні ўласных напрацовак у вучэбным працэсе.

Дзякуем Ірыне Валянцінаўне за слушную і карысную інфармацыю, якая дапаможа нашым студэнтам – будучым настаўнікам – больш якасна рыхтаваць канспекты ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, а ў будучым праводзіць гэтыя ўрокі з магчымасцю выкарыстання разнастайных форм працы.