Аб кафедры
Кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны" размяшчаецца ў корпусе № 1 універсітэта па адрасе: вуліца Савецкая, 108, аўд. 2-22, тэлефон кафедры - 8 (0232) 512146, e-mail: belchair*gsu.by
Загадчык кафедры - Воінава Алена Мікалаеўна кандыдат філалагічных навук дацэнт.
Зараз выкладчыцкі склад кафедры - гэта 12 чалавек, у тым ліку: 2 дактары філалагічных навук, прафесары, 8 кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў, 1 кандыдат філалагічных навук, асістэнт, сакратар.
Выкладчыкі кафедры здзяйсняюць навучальную дзейнасць на філалагічным факультэце для студэнтаў спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія", на гістарычным і юрыдычным факультэтах, а таксама на факультэце замежных моў і на факультэце пcіхалогіі іпедагогікі.
Штогод калектыў кафедры прымае актыўны ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні.
Кафедра беларускай мовы працуе ў адпаведнасці з сістэмай менеджмента якасці, паводле якой кожны супрацоўнік нясе персанальную адказнасць у межах сваё кампетэнцыі за якасць сваёй работы.
Выкладчыкамі кафедры былі распрацаваны і ўключаны ў вучэбны працэс курсы лекцый па асноўных дысцыплінах кафедры, заснаваныя на перадавым педагагічным вопыце з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Штогод распрацоўваюцца дыдактычны матэрыял да практычных заняткаў, заданні для самастойнай і кантрольнай работ студэнтаў, складаюцца білеты да экзаменаў, заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта. Распрацаваны вучэбныя базавыя і рабочыя праграмы па дысцыплінах кафедры.
Акрамя традыцыйных філалагічных дысцыплін, супрацоўнікі кафедры беларускай мовы кожны вучэбны год распрацоўваюць і ўкараняюць у вучэбны працэс новыя дысцыпліны спецыялізацыі, сярод якіх:
- Камунікатыўныя семантыка тэксту
- Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультурным аспекце
- Семантыка, граматыка і стыль перакладнога тэксту
- Тэорыя і практыка перакладу
- Лінгвістыка тэксту
- Стылістычнае рэдагаванне і карэктура
- Тэхналогяі стварэння публіцыстычнага тэксту
- Эмацыянальныя канцэпты ў беларускай фразеалогіі
- Этнапсіхалінгвістыка
- Норма і стыль
Многія выпускнікі фіалагічнага факультэта, якія маюць спецыяльнасць "Беларуская філалогія" са спецыялізацыяй "Літаратурная работа ў газетах і журналах", працуюць у сродках мас-медыя Гомеля, Гомельскага рэгіёна, а таксама ўсёй Беларусі.
Супрацоўнікі кафедры беларускай мовы займаюцца таксама выкананнем шматлікіх навукова-даследчых праектаў.
На кафедры працуе навукова-метадычны семінар, у рабоце якога прымаюць актыўны ўдзел усе выкладчыкі кафдеры, рыхтуюць разнастайныя навуковыя даклады, удзельнічаюць ў абмеркаванні дакладаў, прачытаных членамі кафедры.
Кафедра праводзіць экспертызу дысертацый, прадстаўленых на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Супрацоўнікі кафедры выступаюць апанентамі на абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый і іншых вну краіны.
На кафедры здзяйсняецца актыўная навуковая студэнцкая работа. Многія студэнты філалагічнага факультэта пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры прымаюць удзел ў студэнцкіх навуковых канферэнцыях. Штогод навуковыя работы студэнтаў падаюцца на конкурс студэнцкіх навуковых работ, які праводзіць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы адораных вучняў да абласной і рэспубліканскай алімпіяд.
Супрацоўнікі кафедры плённа займаюцца выхаваўчай работай. Штогод праводзіцца перспектыўнае і бягучае планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў студэнцкіх групах, распрацоўваюцца і праводзяцца інфармацыйныя і куратарскія гадзіны, прысвечаныя эканамічнаму, сацыяльна-палітычнаму і культурнаму жыццю Беларусі і замежжа. Праводзяцца гутаркі грамадзянска-патрыятычнай, гісторыка-краязнаўчай накіраванасці па фарміраванні здаровага ладу жыцця, прававому забеспячэнню, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, праводзіцца выпуск сценгазет і плакатаў.
У студэнцкіх групах праводзіцца абмеркаванне газетных і часопісных публікацый ідэалагічнай і ідэйна-палітычнгай тэматыкі. Студэнты інфармуюцца аб новых лінгвістычных публікацыях; робяцца індывідуальныя кансультацыі студэнтаў па пытаннях вучобы і дысцыпліны, па арганізацыі навуковай дзейнасці. Асаблівая ўвага пры гэтым звяртаецца на тлумачэнне, каменціраванне змен у правілах беларускай арфаграфіі.
Арганізоўваюцца наведванне студэнтамі тэатральных спектаклей і экспазіцый музеяў (Музея ваеннай гісторыі, Музея Францыска Скарыны, выставачнай залы ГДУ імя Ф. Скарыны) і іх наступнае абмеркаванне на куратарскіх гадзінах. Сярод студэнтаў здзяйсняецца падпіска на рэспубліканскія газеты і часопісы.
Пры кафедры працуюць разнастайныя гурткі, у якіх студэнты філалагічнага факультэта могуць паглыблена вывучаць асобныя мовазнаўчыя пытанні адпаведна сваіх лінгвістычных цікавасцей.
Навуковыя даследаванні студэнты таксама праводзяць у 2 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях, якія функцыянуюць пры кафедры беларускай мовы
Вынікі работы ўдзельнікаў гурткоў і СНДЛ штогод прадстаўляюцца на навукова-метадычнай выставе нашага ГДУ, на навуковых канферэнцыях. Студэнты друкуюцца ў перыядычных выданнях, удзельнічаюць ў літаратурных конкурсах. Штогод ажыццяўляюцца пастаноўкі п’ес, якія з поспехам праходзяць не толькі на філалагічным факультэце, а і за яго межамі.
Супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у правядзенні суботнікаў, што праводзяцца ў горадзе і ва ўніверсітэце, а таксама рэгулярна наведваюць інтэрнат, пакоі, дзе жывуць студэнты філалагічнага факультэта з мэтай азнаямлення з умовамі побыту студэнтаў, назірання за санітарным станам пакояў, праверкі захавання студэнтамі Правілаў унутранага распарадку інтэрната, назірання за ўмовамі падрыхтоўкі студэнтаў да семінарскіх і практычных заняткаў, да заліковай і экзаменацыйнай сесіі.
Калектыў кафедры плённа працуе над папаўненнем вучэбна-метадычнай і навуковай бібліятэкі.
Супрацоўнікі кафедры
- Воінава Алена Мікалаеўна - к.ф.н., дацэнт, загадчык кафедры
- Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна - д.ф.н., прафесар
- Ляшчынская Вольга Аляксееўна - д.ф.н., прафесар
- Бобрык Уладзімір Андрэевіч - к.ф.н., дацэнт
- Вяргеенка Святлана Анатольеўна - к.ф.н., дацэнт
- Ермакова Алена Мікалаеўна - к.ф.н., дацэнт
- Паплаўная Лілія Віктараўна - к.ф.н., дацэнт
- Хазанава Кацярына Львоўна - к.ф.н., дацэнт
- Цімашэнка Наталля Паўлаўна - к.ф.н., дацэнт
- Чарнышова Анастасія Міхайлаўна - к.ф.н. асістэнт
- Шведава Зоя Уладзіміраўна - к.ф.н., дацэнт
- Тарасенка Марыя Віктараўна - сакратар