Прафарыентацыйная работа

21 лістапада 2024 года ў рамках прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча намесніка дэкана па ІВР філалагічнага факультэта Шведавай З.У. з вучнямі 10 і 11 класаў ДУА “Прыбарская сярэдняя школа”.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй універсітэта і факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на філалагічным факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.

Вучням паведалі, як вывучаецца гісторыя культуры Гомельшчыны і ўклад ураджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, з рэгіянальна-лакальным даследаваннем фальклору Гомельшчыны, расказалі аб удзеле выкладчыкаў факультэта і студэнтаў у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны.

Вучням была прадэманстравана віртуальная экскурсія па Літаратурным музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!