Адкрыццё LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі".
14 красавіка 2025 года адбылося адкрыцце LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .
Пленарнае пасяджэнне LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 3-2.
Распачала пасяджэнне і прывітала ўдзельнікаў каферэнцыі дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.
Алена Мікалаеўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.
Намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2024 годзе, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2025 годзе.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская.
На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:
1 Масанавец Людміла Аляксандраўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская
Тэма даклада “Асаблівасці вывучэння фразеалогіі ў школе”
2 Сцепчанка Віялета Аляксандраўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41
Навуковы кіраўнік – намеснік дэкана філалагічнага факультэта па ІВР, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай мовы Зоя Уладзіміраўна Шведава
Тэма даклада “Інфаграфіка як прыём візуалізацыі”
3 Рагузова Анастасия Игоревна, магистрант 1 курса, группа МЯз-11.
Научный руководитель – д.ф.н., профессор, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания Владимир Иванович Коваль.
Тема доклада «Расширение семантического объема названий блюд в русском и итальянском языках».
4 Казлякоўскі Аляксей Аляксандравіч, студэнт 3 курса, група БЗА-31.
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры Валянціна Станіславаўна Новак
Тэма даклада “Народныя вераванні жыхароў Калінкавіцкага раёна”
5 Іванюк Ганна Алегаўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41
Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна
Тэма даклада “Сучасныя метадычныя падыходы да вывучэння творчасці М. Зарэцкага ў сучаснай школе”
У заключэнне намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава пажадала ўсім удзельнікам канферэнцыі зацікаўленасці філалогіяй, любові да слова і літаратуры і запрасіла ўсіх, хто цікавіцца і аматараў філалогіі, удзельнічаць у секцыйных пасяджэннях, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ў красавіку 2025 года.