Студенческая НИР "Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў"
СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»
(к. 1, ауд. 2-21)
установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Францыска Скарыны»
Філалагічны факультэт
Дата стварэння: 15.09.2014, положение 20.03.2018 № п-34/10.31
Кіраўнік СНДЛ: |
Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна |
Пасада, званне кіраўніка СНДЛ: |
прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар |
Кафедра |
беларускай мовы |
Кантакты: |
тел.: 8-(0232)-60-22-65 |
E-mail: |
astankevich*gsu.by |
Мэта СНДЛ:
прыцягненне студэнцкай моладзі да актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай, творчай рабоце, што спрыяе паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнню ўзроўню культуры вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў.
ЗадачыСНДЛ:
- Павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках СМК, удасканаленне арганізацыйнай работы СНДЛ. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
- Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў вытворчасці.
- Кансультаванне студэнтаў па пытаннях выкарыстання наглядных дапаможнікаў, камп’ютарнай тэхнікі і сучасных камп’ютарных тэхналогій, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы.
- Вывучэнне ўсебаковага ўзаемадзеяння адзінак мовы з духоўнай культурай.
- Павышэнне ўзроўню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці студэнтаў.
- Вывучэнне і павышэнне ўзроўню культуры вуснага маўлення студэнцкай моладзі.
- Збор, сістэматызацыя і вывучэнне фактычнага матэрыялу, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў у гаворках Гомельшчыны і ў беларускай літаратурнай мове.
- Моўны аналіз народнагаспадарчай лексікі Гомельшчыны.
- Лінгвістычны аналіз каляндарна-абрадавай лексікі ў гаворках Гомельшчыны
- Аналіз сямейна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.
- Складанне картатэкі лексікі матэрыяльнай і духоўнай культуры Гомельшчыны.
- Падрыхтоўка матэрыялаў “Слоўніка абрадавай лексікі Гомельшчыны”.
- Удзел у мерапрыемствах па прагандзе дасягненняў СНДЛ, падрыхтоўка лепшых закончаных работ для ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцыях, смотрах, конкурсах, выставах.
- Арганізацыя правядзення навукова-метадычных студэнцкіх семінараў для атрымання навыкаў прафесійных зносін, абмену навуковай інфармацыяй, выпрацоўкі педагагічных і прафесійных якасцей стуэнтаў-філолагаў.
- Метадычная дапамога студэнтам у самастойнай рабоце пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў, напісанні рэфератаў і дакладаў, у выкарыстанні вучэбнай літаратуры, наглядных дапаможнікаў, перыядычных выданняў
Лексіка матэрыяльнай і духоўнай
культуры беларусаў
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНДЛ) “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў” – структурнае падраздзяленне філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” пры кафедры беларускай мовы.
Лабараторыя мае на мэце прыцягненне студэнцкай моладзі да актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай, творчай рабоце, што спрыяе паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнню ўзроўню культуры вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў.
Навукова-метадычная і навукова-даследчая работа студэнтаў СНДЛ здзяйcняецца ў межах навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта. Пасяджэнні СНДЛ “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў” сталі рэгулярнымі навуковымі сустрэчамі студэнтаў, падчас якіх адбываецца абмеркаванне вынікаў уласных студэнцкіх даследаванняў.
Студэнты, якія прымаюць актыўны ўдзел у СНДЛ і праяўляюць схільнасць да навуковай работы, а таксама маюць добрыя паказчыкі ў вучобе, могуць быць рэкамендаваныя да паступлення ў магістратуру, а потым – у аспірантуру.
Удзельнікі навуковай суполкі “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў” як вынік праведзеных імі даследаванняў рыхтуюць навуковыя даклады, рэфераты і артыкулы. Многія з даследаванняў затым прапануюцца да выступленняў на навуковых канферэнцыях і конкурсах студэнцкіх работ, а таксама рэкамендуюцца да друку.
Акрамя таго, вынікі даследаванняў студэнтаў-удзельнікаў СНДЛ выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі курсавых і дыпломных работ, магістарскіх дысертацый.