Секцыйнае пасяджэнне кафедры беларускай мовы LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі"
16 красавіка 2026 адбылося пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы ".
Старшыня секцыі - к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. Сакратар секцыі - Драздова В.
На пасяджэнні выступілі з дакладамі студэнты філалагічнага факультэта дзеннай і завочнай формаў навучання.
Падрыхтаваныя студэнтамі даклады ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў студэнтаў.
Даклады, зробленыя ў накірунку "Беларуская філалогія" закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, стылістыкай мастацкага тэксту, параўнальным мовазнаўствам, лексікай, словаўтварэннем, парэміялогіяй. Лепшыя даклады былі рэкамендаваныя да апублікавання.












