Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”
10 снежня 2022 года на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа” па ініцыятыве Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся чарговы абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: праф. Ляшчынская В.А., праф. А.М. Мельнікава, дац. Воінава А.М., дац. Паплаўная Л.В., дац. Цімашэнка Н.П., дац. Шведава З.У. Старшынёй конкурсу абрана прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар – В.А. Ляшчынская.
Конкурс праходзіў у два туры. Першы тур – “Выкажы сваю думку” – заключаўся ў падрыхтоўцы тэксту вуснага выказвання на адну з прапанаваных тэм, адзначаных у картках (на падрыхтоўку прамовы адводзілася 5 мінут). Другі тур – “Разважанне аб…” – заключаўся ў падрыхтоўцы ўласнага разважання на прапанаваны афарызм, цытату мудраца ці ўрывак з мастацкага твора.
Вынікі конкурсу прадэманстравалі найперш добрае валоданне вучнямі нормамі беларускай літаратурнай мовы, шырокае выкарыстанне радкоў вершаваных твораў беларускіх мастакоў слова ў якасці цытат для падмацавання думкі, палажэння выказвання і інш., уменне ствараць тэкст выступлення на зададзеную тэму, што з’яўляецца вялікай заслугай навучання беларускай мове і літаратуры ў школе. Можна пажадаць вучням і іх настаўнікам больш увагі звярнуць на лагічнасць, паслядоўнасць выкладу выказвання, а ў некаторых выпадках на дакладнасць фактаў, на больш эмацыянальнае афармленне выказвання і самастойнасць думкі. Думаем, што конкурс “Гавары са мной па-беларуску” для ўсіх вучняў стаў набыццём вопыту выступлення перад слухачамі, а для некаторых рэпетыцыяй у
Сярод вучняў 11 класа была праведзена прафарыентацыйная гутарка з раздачай буклетаў аб магчымасцях паступлення і вучобы на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
З.У. Шведава