На адкрыцці LІ універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта
11 красавіка 2022 года ў рамках LІ універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.
Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2021 публікаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый, але і ў зборніках артыкулаў навуковых канферэнцый “дарослых” навукоўцаў.
Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта актыўна і пастаянна публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніках, якія выдаюцца на факультэце і ва ўніверсітэце.
У зборніку тэзісаў «Дні студэнцкай навукі студенческой науки» апублікавана 30 тэзісаў дакладаў студэнтаў філалагічнага факультэта: Дни студенческой науки: материалы L студенческой научно-практической конференции: Дни студенческой науки: материалы L студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2021 года) : в 2 ч. Ч. 2 / ред. коллегия: Р.В. Бородич [и др.] ; Министерство образования Республики Беларусь, Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2021. .
У зборніку «Творчасць маладых’2021» апублікаваныя 30 артыкулаў і магістрантаў філалагічнага факультэта: Творчество молодых, 2021 : сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов. В 3 ч. Ч. 3 / редкол.: Р.В. Бородич [и др.] ; Министерство образования Республики Беларусь, Гомельский государственный университет им. Ф.Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф.Скорины, 2021. – С. 106‑207.
З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці, пашырэння ўдзелу таленавітай моладзі філалагічнага факультэта быў выдадзены зборнік навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання актуальных праблем мовазнаўства і літаратуразнаўства і разглядаюць пытанні паэтыкі і стылю мастацкага тэксту, асаблівасцяў філасофска-эстэтычных канцэпцый пісьменнікаў, інтэрдысцыплінарных сувязяў:
Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей: выпуск 14. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2021. – 330 с.
Молодежный филологический вестник: сборник научных статей / редкол.: Е. И. Тимошенко (отв. ред.) [и др.] ; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2021. 240 с.
Публікацыі студэнтаў і магістрантаў прысутнічаюць у зборніках, падрыхтаваных і выдадзеных на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны:
Канцэптасфера народнай духоўнай культуры: традыцыi i сучаснасць : зборнiк навуковых артыкулаў / рэдкал. : А.М. Воiнава (гал. рэд.) [ i iнш.] ; Гомельскi дзярж. ун-т iмя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2021.
Славянская фразеология и паремиология. Национальное и интернациональное. Стабильное и изменчивое. К 70-летию со дня рождения профессора В. И. Коваля : сборник научных статей / редкол. : Е.В. Ничипорчик (отв. ред.) [и др.] ; Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины ; Фразеологическая комиссия при Международном комитете славистов ; Представительство Россотрудничества в Республике Беларусь, Российский центр науки и культуры в Гомеле. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2021.
Шматмернасць тэксту: структура, разуменне, інтэрпрэтацыя: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: А. М. Воінава (гал. рэд.) [і інш]; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2021.
Традиционная духовная культура восточнославянских и китайского народов : сборник научных статей. – Вып. 3 / редкол. : В.И. Коваль (гл. ред.) [и др.]; М-во образования РБ, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель: БелГУТ, 2021.
Наследие Ф. М. Достоевского и современность: тезисы Международного научного форума, посвященного 200-летию со дня рождения Ф. М. Достоевского (Гомель, 25–26 февраля 2021 года) / редкол. : И.Г. Гомонова (отв. ред.) [и др.] ; Гомельский. гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2021.
Прысутнічаюць артыкулы магістрантаў філалагічнага факультэта і ў часопісе "Известия ГГУ имени Ф.Скорины"
Выстава сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта. Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.
Прысутныя на выставе студэнты таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі матэрыялаў і артыкулаў студэнцкіх канферэнцый, што выдаваліся на працягу 2021 года.
Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!