Пленарнае пасяджэнне LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
9 красавіка 2024 года адбылося адкрыцце LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .
Пленарнае пасяджэнне LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27.
Адкрыла канферэнцыю намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава, якая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2023, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2024 годзе.
Кацярына Львоўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская і доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Уладзімір Іванавіч Коваль.
Яны пажадалаі творчага натхнення і паспяховых навуковых даследаванняў студэнтам .
На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:
Луцковіч Маргарыта Віктараўна, студэнтка 4 курса, група БФ-41.
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская
Тэма даклада “Фразеалагізмы як сродкі моўнай характарыстыкі персанажаў п’есы “Паўлінка” Янкі Купалы”
Морозова Алина Игоревна, студентка 4 курса, группа РФ-41.
Научный руководитель – д.ф.н., профессор, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания Владимир Иванович Коваль.
Тема доклада: «Вербализация концепта «Дао» в русской лингвокультуре».
Гасников Максим Юрьевич, студент 2 курса, группа РФ-21.
Научный руководитель – старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы Инна Борисовна Азарова
Тема доклада: «А. С. Пушкин “Сказка о попе и работнике его балде”: персонификация христианских этических понятий о зле и карающем его добре».
Шпалок Ілья , студэнт 4 курса, група БФ-41.
Навуковы кіраўнік – к.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна
Тэма даклада “Жанравыя эксперыменты А. Казлова ў зборніку “Юргон””
Мальчикова Татьяна Александровна, 1 курс, группа РФ-11.
Научный руководитель – Евгения Леонидовна Гречаникова, старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы.
Тема выступления – «Мотив безмолвия в повести А. Платонова “Котлован”».
У заключэнне намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава пажадала ўсім удзельнікам канферэнцыі зацікаўленасці філалогіяй, любові да слова і літаратуры і запрасіла ўсіх, хто цікавіцца і аматараў філалогіі, удзельнічаць у секцыйных пасяджэннях, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ў красавіку 2024 года.