Віктарына "Ведай, любі, шануй роднае слова!"
19 красавіка 2021 года ў рамках тыдня філалагічнага факультэта ў аўд. 2-1 адбылася віктарына “Ведай, любі, шануй роднае слова!”
Конкурс на лепшае веданне беларускага слова быў праведзены студэнтамі групы БФ-31 Дземідовіч Веранікай і Дрывайла Аляксандрай сярод беларускіх студэнтаў групы БФ-11 пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы А.М. Воінавай і З.У. Шведавай.
Матэрыял да конкурсу, які складаўся з 6 тураў, падрыхтавалі студэнты групы БФ-31. 1 тур быў прысвечаны словам, якія пачынаюцца і заканчваюцца на літару “к”, 2 тур – словам безэквівалентнай лексікі, 3 тур – перыфразам, 4 тур – вершаваным шарадам, 5 тур – імёнам герояў твораў беларускіх пісьменнікаў па іх апісанні, 6 тур – загадкам.
Студэнтам спадабаўся такі конкурс на веданне слова, ён даў магчымасць акунуцца ў хараство і прыгажосць беларускага слова.
Лепшымі ўдзельнікамі сталі Фелькіна Анастасія, Міхалка Ангеліна і Фомічава Вольга, яны былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.
Дзякуем усім удзельнікам!