Прафарыентацыя працягваецца
20 студзеня 2022 года на выставе навуковых дасягненняў, інавацыйных распрацовак і незвычайных экспанатаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта з вучнямі 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 21 г.Гомеля”, вучнямі 8-9 класаў ДУА “Камуна-Ленінскі яслі-сад – базавая школа Чачэрскага раёна” і ДУА “Залескі яслі-сад – сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, навучэнцамі ліцэя будаўнікоў і аўтамеханічнага каледжа.
З рэкламай факультэта выступіла адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якая пазнаёміла вучняў з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, расказала аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш., адказала на пытанні.
Была праведзена цікавая гульня ў шарады “Адгадай слова”, якая выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі салодкі прыз.