Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 17: запрашаем да публікацыі
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Філалагічны факультэт
запрашаюць
студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін
апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў
“Актуальныя праблемы філалогіі.
Выпуск 17”
Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі
Праблемнае поле артыкулаў:
- Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
- Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
- Мастацкая літаратура.
- Тэорыя і практыка перакладу.
- Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
- Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
- Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
- Краязнаўства
- Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін
Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах да 25 мая 2024 года.
Разам з артыкулам прадстаўляецца скан праверка на плагіят. Макет зборніка правяраецца на плагіят у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Артыкулы, якія маюць менш за 70% унікальнасці, не публікуюцца.
Выданне зборніка “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 17” адбываецца за кошт сродкаў аўтараў. Прадугледжаны арганізацыйны ўнёсак за публікацыю.