26.10.2024 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”
26.10.2024 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Воінавай А.М. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 26 кастрычніка вучні прадстаўлялі свае даследчыя работы, паказвалі свой навуковы кругагляд і ўменне весці дыскусію, што вызначыла іх зацікаўленасць навуковай работай, валоданне матэрыялам і здольнасць прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку.