Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

9 снежня 2021 года з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча студэнтамі групы БФ-41 пад кіраўніцтвам куратара Шведавай З.У. была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Максіма Багдановіча «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі».

Максім Адамавіч Багдановіч (нарадзіўся 9 снежня 1891 г.) – беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык,  літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

І сёння студэнты філалагічнага факультэта не маглі не адзначыць дзень нараджэння “песняра чыстай красы” (А. Луцкевіч), “госця з высокага неба” (У. Ігнатоўскі), які высакародна спасцігаў “красу і светласць” у кожнай беларускай з’яве.

Студэнты групы БФ-41 узнавілі творчы і жыццёвы шлях Максіма Багдановіча, гучалі песні на вершы Максіма Багдановіча “Зорка Вянера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі” і іншыя ў выкананні ансамбля “Песняры”. Студэнты прадэкламавалі ўрыўкі самых любімых вершаў паэта.

“Максім Багдановіч сапраўды Богам дадзены нашай нацыі, народу беларускаму, дадзены навырост…” (Р.Барадулін).