Дзень адчыненых дзвярэй 2024

23 сакавіка 2024 года ва ўніверсітэце адбыўся Адзіны дзень адчыненых дзвярэй ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Я выбіраю прафесію”. Абітурыенты і іх бацькі мелі магчымасць пазнаёміцца з шырокім спектрам спецыяльнасцей універсітэта, даведацца аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі 2024 года і сустрэцца з прадстаўнікамі розных арганізацый-заказчыкаў кадраў. Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў развярнулі рэкламную пляцоўку ў холе актавай залы ўніверсітэта.

Філалагічны факультэт карыстаўся папулярнасцю ў абітурыентаў, у першую чаргу, у сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцей “Журналістыка” і “Беларуская філалогія”. Выпускнікі школ, зацікаўленыя ў паступленні на філалагічны факультэт, прадстаўлялі розныя вучэбныя ўстановы, як Гомеля, так і розных куткоў Гомельскай вобласці: ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 47 г. Гомеля”,  УА “Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй”, ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 66 г. Гомеля”,  ДУА “Сярэдняя школа № 75 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г.Бабруйска”,  ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Светлагорска”, ДУА “Цярэшкавіцкая сярэдняя школа”, ДУА “Галавінская сярэдняя школа”, УА “Лоеўскі педагагічны каледж”, УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”.

Абітурыентаў і іх бацькоў цікавілі пытанні паступлення (у першую чаргу на спецыяльнасць “Журналістыка”), спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай спецыяльнасцей факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, іх падтрымлівалі студэнты факультэта Казлякоўскі Аляксей і Марчанка Наталля.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!