Запрашаем на філалагічны!
4 студзеня 2022 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 41 (прадстаўнікі педкласа), № 26 і № 59 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчык кафедры беларускай мовы А.М. Воінава, прадстаўнік Інстытута Канфуцыя д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры агульнага, рускага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага, адказалі на пытанні паступлення.
Быў праведзены цікавы майстар-клас па напісанні кітайскіх іерогліфаў, сустрэча з кітайскай студэнткай. Вучням паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы, лінгафонны кабінет, музей “Alma-mater”, літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” і інш.
Студэнтка нашага факультэта Алдакушкіна Ніна (РФ-31) пазнаёміла вучняў са структурай факультэта і паказала, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавала вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!