Знаёмімся з удзельнікамі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу: Ангеліна Шчарбатая

З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны Ангеліна Шчарбатая стала пераможцам у накірунку Мовазнаўства.

Навуковая работа Ангеліны "ДЗЕЯСЛОЎНЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.

Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская

Жадаем Ангеліне поспехаў і новых навуковых дасягненняў!