Студенческая НИР "Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў"

СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»

(к. 1, ауд. 2-21) 

установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт 

імя Францыска Скарыны»

Філалагічны факультэт 

Дата стварэння: 15.09.2014, положение 20.03.2018 № п-34/10.31 

Кіраўнік СНДЛ:

Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна

Пасада, званне кіраўніка СНДЛ:

прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар

Кафедра

беларускай мовы

Кантакты:

тел.: 8-(0232)-60-22-65

E-mail:

astankevich*gsu.by

 Мэта СНДЛ:

прыцягненне студэнцкай моладзі да актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай, творчай рабоце, што спрыяе паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнню ўзроўню культуры вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў.

ЗадачыСНДЛ: 

  1. Павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках СМК, удасканаленне арганізацыйнай работы СНДЛ. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
  2. Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў вытворчасці.
  3. Кансультаванне студэнтаў па пытаннях выкарыстання наглядных дапаможнікаў, камп’ютарнай тэхнікі і сучасных камп’ютарных тэхналогій, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы.
  4. Вывучэнне ўсебаковага ўзаемадзеяння адзінак мовы з духоўнай культурай.
  5. Павышэнне ўзроўню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці студэнтаў.
  6. Вывучэнне і павышэнне ўзроўню культуры вуснага маўлення студэнцкай моладзі.
  7. Збор, сістэматызацыя і вывучэнне фактычнага матэрыялу, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў у гаворках Гомельшчыны і ў беларускай літаратурнай мове.
  8. Моўны аналіз народнагаспадарчай лексікі Гомельшчыны.
  9. Лінгвістычны аналіз каляндарна-абрадавай лексікі ў гаворках Гомельшчыны
  10. Аналіз сямейна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.
  11. Складанне картатэкі лексікі матэрыяльнай і духоўнай культуры Гомельшчыны.
  12. Падрыхтоўка матэрыялаў “Слоўніка абрадавай лексікі Гомельшчыны”.
  13. Удзел у мерапрыемствах па прагандзе дасягненняў СНДЛ, падрыхтоўка лепшых закончаных работ для ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцыях, смотрах, конкурсах, выставах.
  14. Арганізацыя правядзення навукова-метадычных студэнцкіх семінараў для атрымання навыкаў прафесійных зносін, абмену навуковай інфармацыяй, выпрацоўкі педагагічных і прафесійных якасцей стуэнтаў-філолагаў.
  15. Метадычная дапамога студэнтам у самастойнай рабоце пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў, напісанні рэфератаў і дакладаў, у выкарыстанні вучэбнай літаратуры, наглядных дапаможнікаў, перыядычных выданняў

 

Лексіка матэрыяльнай і духоўнай

культуры беларусаў

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНДЛ) “Лексіка матэрыяльнай і  духоўнай культуры беларусаў” – структурнае падраздзяленне філалагічнага факультэта  ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” пры кафедры беларускай мовы.

Лабараторыя мае на мэце прыцягненне студэнцкай моладзі да актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай, творчай рабоце, што спрыяе паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі, павышэнню ўзроўню культуры вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў.

Навукова-метадычная і навукова-даследчая работа студэнтаў СНДЛ здзяйcняецца ў межах навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта. Пасяджэнні СНДЛ “Лексіка матэрыяльнай і  духоўнай культуры беларусаў” сталі рэгулярнымі навуковымі сустрэчамі студэнтаў, падчас якіх адбываецца абмеркаванне вынікаў уласных студэнцкіх даследаванняў.

Студэнты, якія прымаюць актыўны ўдзел у СНДЛ і праяўляюць схільнасць да навуковай работы, а таксама маюць добрыя паказчыкі ў вучобе, могуць быць рэкамендаваныя да паступлення ў магістратуру, а потым – у аспірантуру.

 Удзельнікі навуковай суполкі “Лексіка матэрыяльнай і  духоўнай культуры беларусаў” як вынік праведзеных імі даследаванняў рыхтуюць навуковыя даклады, рэфераты і артыкулы. Многія з даследаванняў затым прапануюцца да выступленняў на навуковых канферэнцыях і конкурсах студэнцкіх работ, а таксама рэкамендуюцца да друку.

Акрамя таго, вынікі даследаванняў студэнтаў-удзельнікаў СНДЛ выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі курсавых і дыпломных работ, магістарскіх дысертацый.