Абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”: секцыя “Лінгвістыка (беларуская мова)”

30.10.2021 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе УА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Воінавай А.М. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 30 кастрычніка адбылася анлайн-дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якая паказала, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку.