Прафарыентацыйная сустрэча

04.05.2022 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Таццяны Пімінёнкавай з вучнямі 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 44 г.Гомеля імя М.А. Лебедзева”, ДУА “Сярэдняя школа № 50 г.Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 53 г.Гомеля” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, буклеты факультэтаў. Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі розных факультэтаў, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём.

На завяршэнне сустрэчы з вучнямі правялі займальную віктарыну “Адгадай слова”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.