Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 16: запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Філалагічны факультэт
запрашаюць
студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін
апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў
“Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 16”
Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі
Праблемнае поле артыкулаў:
- Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
- Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
- Мастацкая літаратура.
- Тэорыя і практыка перакладу.
- Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
- Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
- Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
- Краязнаўства
- Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін
Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах.
Просім Вас да 25 мая 2023 года прадставіць звесткі аб аўтары, артыкул у раздрукаваным і электронным выглядзе (назва файла – прозвішча аўтара), звесткі аб праверцы на плагіят