Алімпіяда па беларускай мове
Правядзенне алімпіяд па мове і літаратуры ўжо стала штогадовай традыцыяй на філалагічным факультэце.
15.03.2021 сярод студэнтаў трэцяга курса пад кіраўніцтвам Н.П. Цімашэнка была праведзена алімпіяда па беларускай мове, якая дазволіла нашым навучэнцам праявіць свае лінгвістычныя здольнасці.
Граматы і салодкія падарункі знайшлі сваіх уладальнікаў: Ніцыеўскую Катрын і Дзядкову Алесю ( 1 месца ) , Шчарбатую Ангеліну ( 2 месца ) , Напрэенка Вікторыю і Дземідовіч Вераніку ( 3 месца ) .
Студэнткі атрымалі граматы з рук дэкана філалагічнага факультэта Алены Мікалаеўны Палуян, якая пажадала ім далейшай плённай працы. Новых перамог вам, дзяўчаты!