Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта

 

22.09.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Таццяны Піменёнкавай з вучнямі 11-х класаў ДУА “Гімназія № 10 г.Гомеля” і ДУА “Гімназія № 36 г.Гомеля імя І.П. Мележа” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, буклеты факультэтаў. Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі розных факультэтаў, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём.

На завяршэнне сустрэчы з вучнямі правялі займальную віктарыну “Ці ведаеш ты слова”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.