Далучэнне да традыцый

26 лістапада студэнты групы БФ-31 разам з куратарам Паплаўнай Ліліяй Віктараўнай наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Падчас экскурсіі студэнты пазнаёміліся з выставай старажытных друкаваных кніг ХVІ – ХІХ ст. і ікон веткаўскіх стараабрадцаў, аўтарскай выставай Барыса Васількова, прысвечанай разьбе па дрэву. Таксама студэнты-філолагі праслухалі цікавую і змястоўную лекцыю супрацоўніка Веткаўскага музея Лявонцьевай Святланы Іванаўны “Старадрукаваныя кнігі ХVІ – ХІХ ст.”. Наведванне музейных экспазіцый і лекцыйных заняткаў вельмі важна для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў-філолагаў і іх культурнага развіцця.