Запрашаем на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны!

13.01.2022 – у рамках ІІІ этапа ХХХVIІІ рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры адбыліся прафарыентацыйныя мерапрыемствы па агітаціі паступлення на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны.

Вучням 11-га класа ўручылі лісты-запрашэнні стаць студэнтамі філалагічнага факультэта. З рэкламай факультэта і ўніверсітэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і адказны за прафарыентацыйную работу на факультэце Шведава З.У., якія расказалі аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.

Дарагія ўдзельнікі алімпіяды, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі.