Вучні цікавяцца жыццем факультэта

21 студзеня 2022 года на выставе навуковых дасягненняў, інавацыйных распрацовак і незвычайных экспанатаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта з вучнямі 10-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 24 г.Гомеля”, ДУА “Гімназія № 46 г.Гомеля імя Блеза Паскаля”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Чачэрска” і ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля”.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, расказалі аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш., адказалі на пытанні.

Студэнты 3 курса Пімінёнкава Т. і Саўкова М. правялі з вучнямі цікавую гульню ў шарады “Адгадай слова”, якая выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі салодкі прыз.