Прафарыентацыйная сустрэча

04.03.2022 адбылася прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі 11-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 12 г.Гомеля”, якая была арганізавана і праведзена студэнткай 4 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” Кацярынай Афанасенка.

Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, буклеты факультэта. Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі факультэта, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём. У тым ліку прадстаўнікам педкласа растлумачаны ўмовы паступлення без уступных іспытаў.

            Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!