Педагагічны практыкум

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 15 красавіка 2022 г. былі праведзены выязныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У.Шведавай наведалі камбінаваны ўрок беларускай мовы па тэме “Антонімы” ў 5 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Трубкінай Таццянай Віктараўнай.

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго тып, структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія толькі пачалі знаёміцца з методыкай выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры і яшчэ не бачылі школы.

Дзякуем кіраўніцтву школы і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі ўзорны ўрок.