Віртуальнае падарожжа "Па старонках гісторыі беларускай мовы"

У рамках Тыдня беларускай мовы студэнты групы СР-15 разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. правялі віртуальнае падарожжа "Па старонках гісторыі беларускай мовы".

Першакурснікі, якія абралі сваёй будучай прафесіяй сацыяльную работу і псіхалогію, з захапленнем успомнілі і абмеркавалі асноўныя гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы, успомнілі славутых старажытных беларускіх асветнікаў, падзяляліся ўражаннямі ад наведвання гістарычных мясцін Беларусі.