Да Дня маці

13.10.2022 студэнты 1 курса факультэта псіхалогіі і педагогікі (група СР-15) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. зладзілі круглы стол да Дня маці "Маці ў маім жыцці".

Будучыя псіхолагі і сацыяльныя работнікі шчыра і адкрыта абмеркавалі ролю маці ў жыцці і станаўленні асобы і распавялі пра ўласныя адносіны з маці.