Сустрэчы з вучнямі педкласаў працягваюцца

1-2 лістапада 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 10-11-х педагагічных класаў ДУА “Брагінская сярэдняя школа № 1”, ДУА “Гімназія г. Веткі”, ДУА “Урыцкая сярэдняя школа”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Буда-Кошелёво”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Жыткавічы імя І.М. Банова”.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян, адказны за прафарыентацыйную работу З.У.Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Праведзеная гульня ў шарады “Адгадай слова” выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.

 Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!