Вучні педкласаў цікавяцца жыццём факультэта

3-4 лістапада 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце прадоўжыліся сустрэчы з вучнямі 10-11-х педагагічных класаў школ г. Рэчыцы, г. Хойнікі, г. Ельска.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, адказны за прафарыентацыйную работу З.У.Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Праведзеная гульня ў шарады “Адгадай слова” выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.

 Дарагія выпускнікі, наш факультэт  чакае вас!