Прафарыентацыйная гутарка

Прафарыентацыйцную гутарку правялі выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта для алімпіяднікаў-рэспубліканцаў па беларускай мове і літаратуры. Дэкан А.М. Палуян распавяла пра гісторыю факультэта, знакамітых выпускнікоў, магчымасцях, якія дае навучанне ў ГДУ імя Скарыны, асаблівасцях уступнай кампаніі. Студэнты падзяліліся сваімі поспехамі ў вучэбнай, навуковай, грамадскай дзейнасці, расказалі аб тым, як яны сталі ўладальнікамі стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможцамі прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а таксама аб тым, колькі магчымасцей для інтэлектуальнага і творчага развіцця, для перамог па ўсіх напрамках дае наш універсітэт

Катэгорыі