Атрыманы дыпломы ХХІХ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў

Атрыманы дыпломы  ХХІХ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў

Работа Аксёнчыкавай-Біруковай Ангеліны Аляксандраўны 

"Вербализация эмоциональных концептов в художественной картине мира Ду Фу и Ли Цинчжао и особенности их перевода на русский язык"

(навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Коваль Уладзімір Іванавіч) стала Лаўрэатам.

1 катэгорыю атрымалі работы:

Напрэенка Вікторыі Віктараўны

"Фразеалагізмы з кампанентам вочы ў мове Я.Купалы: семантычны і граматычны аспекты"

(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава Зоя Уладзіміраўна);

Ніцыеўскай Катрын Вячаславаўны

"Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе" 

(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);

Пацяговай Алены Аляксандраўны

"Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя" 

(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);

Таргонскай Ганны Уладзіміраўны

"Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя" 

(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);

Шчарбатай Ангеліны Андрэеўны

"Дзеяслоўныя фразеалагізмы беларускай мовы: структура, семантыка, культура" 

(навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар прафесар кафедры беларускай мовы Ляшчынская Вольга Аляксееўна)