Прафарыентацыйная работа

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 5 лістапада 2024 г. былі праведзены выязныя заняткі ў ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Гомеля” па дысцыплінах “Методыка выкладання беларускай мовы” і “Актуальныя аспекты методык выкладання спецыяльных дысцыплін”. Студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваны ўрок беларускай мовы па тэме “Сказы па мэце выказвання” ў 5 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Трубкінай Таццянай Віктараўнай.

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 2 і асабліва 3 курсаў, у якіх наперадзе актыўная педагагічная практыка  ў школе.

Дзякуем кіраўніцтву школы і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

 

Катэгорыі