Студэнты праверылі лінгвістычныя веды

18.03.2021 сярод студэнтаў другога курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам З.У.Шведавай была праведзена алімпіяда па беларускай мове, якая дазволіла нашым студэнтам праявіць свае лінгвістычныя здольнасці.

Па падвядзенні вынікаў лепшымі сталі:

Мельнікава Ангеліна – 1 месца,

Уніятава Кацярына – 2 месца,

Піменава Аліна і Саўкова Марыя – 3 месца.

Студэнты атрымалі граматы і невялікія прызы.