Знаёмства з методыкамі выкладання беларускай мовы
У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 15 красавіка 2021 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, на базе якой знаходзіцца філіял кафедры беларускай мовы.
Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі ўрок развіцця маўлення па тэме “Падрыхтоўка да падрабязнага пераказу тэксту “Смаргонская мядзведжая акадэмія” ў 7 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Васіленка Наталляй Фёдараўнай.
Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок развіцця маўлення: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана, і яшчэ не бачылі школы.
Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатны ўрок.