Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу

З 15 сакавіка па 15 мая 2021 года на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імія Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу.

Прыняць удзел у Міжнародным студэнцкім конкурсе на лепшую навуковую работу мелі магчымасць студэнты і магістранты, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, тэорыі і практыкі перакладу, этнаграфіі, краязнаўства.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаліся навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства, фальклору, этнаграфіі, краязнаўства тэорыі і практыкі перакладу.

У конкурсе прынялі ўдзел каля 50 студэнтаў імагістрантаў з многіх вну Беларусі, Расіі і Украіны.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць сертыфікат аб удзеле ў Міжнародным студэнцкім конкурсе на лепшую навуковую працу.

Зараз журы конкурсу падводзіць канчатковыя вынікі.

Работы ацэньваюцца па трох накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы, атрымалдьнік 1, 2, 3 месцаў, а таксама асобныя работы будуць адзначаны граматамі аргкамітэта.

Аўтараў лепшых работ аргкамітіэт конкурсу запрашае апублікаваць вынікіх сваіх навуковых даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў "Актуальныя пытанні філалогіі".

Вынікі конкурсу будуць размешчаны на электронным рэсурсе філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.

Сачыце за нашымі навінамі.